rubeen

"У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною".  Пятрусь Броу́ка 
Для вучняу́ пачатковых класаў сёння прайшоў Дзень беларускай мовы. Увесь дзень вучні з 1 па 4 клас удзельнічалі ў акцыі "Размаўляй са мной па беларуску". Для вучняў 2-х класаў была праведзена віктарына "Знаўцы беларускай мовы". Лепшымі знаўцамі беларускай мовы сталі 2А - Рында Яраслаў, Анікіна Лізавета, Пяткевіч Валерыя;  2"Г" - Бандык Міхаіл, Макаедава Ксенія, Палікша Сямён; 2 "Б" -  Палубок Насця, Маржала Аліса, Ганчарэнка Арсеній; 2 "В" - Канатопава Таццяна, Філіпава Надзея, Бохан Іларыя.
У конкурсе "Лепшы перакладчык" прынялі ўдзел вучні 3-4 класаў. Беларуская мова гучала не толькі на ўроках, але і на перапынках. 
У канцы дня былі падведзены вынікі конкурсу "Гаспадар лепшага сшытка". Гаспадарамі лепшых сшыткаў па беларускай мове сталі: Сафронава Ксенія, Дзінгілеўская Дар'я, Гаркавая Яраслава, Сідаровіч Сафія, Шурба Паліна(3 "Б" клас) і Рагацэвіч Сафія, Пяткевіч Валерыя (2 "А" клас). Віншуем пераможцаў!