rubeen

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне - Дзень беларускага пісьменства. Нібы каштоўны дыямант састаражытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова прашчураў.
Гэтае свята стала сапраўды народным,сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць
родны край і паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

2 верасня, да Дня беларускага пісьменства, у рамках шостага школьнага дня, было праведзена для 5-6 класаў мерапрыемства пад назвай "1000 і 1 пытанне пра Беларусь" .
Дзеці з захапленнем прымалі ўдзел у гульні - падарожжы па Беларусі.