Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына... Дакрануцца да спадчыны нашых продкаў прапанавалі вучням пачатковай школы экскурсаводы этнаграфічнага кабінета. У рамках тыдня беларускай мовы вучні 8Б класа правялі інтэрактыўную экскурсію "З бабулінага куфра". Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з прадметамі хатняга ўжытку нашых продкаў, даведаліся пра ткацкія і ганчарныя вырабы. З цікавасцю слухалі вучняў- экскурсаводаў і адказвалі на пытанні.




