З мэтай развіцця актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей , выхавання пачуцця любові і павагі да беларускай мовы прайшла квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова" для вучняў 5-6 класаў. Каманды "Знічка ", "Беларускія хлопцы ", "Бярозкі" паказалі добрыя веды беларускага фальклору, пабывалі ў ролі перакладчыкаў, паказалі артыстычныя здольнасці.