У рамках тыдня пачатковых класаў сёння прайшоў дзень беларускай мовы.Вучні 3-4 класаў актыўна ўдзельнічалі у квэст-гульні "Скарбонка беларускіх слоў".Удзельнікі змаглі правільна назваць усе дзяржаўныя сімвалы краіны, святы, хутка перакладалі назвы садавіны і агародніны на беларускую мову, падбіралі іншамоўныя адпаведнікі да беларускіх слоў, правільна прыгадвалі выказванні беларускіх пісьменнікаў. З лёгкасцю справіліся з конкурсамі, дзе трэба было працягнуць беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадаць загадкі. Вучні 2-іх класаў праверылі свае веды ў анлайн - віктарыне"Знаўцы роднай мовы".У кожным классе вызначылі гаспадара самага акуратнага і чыстага сшытка.
Дзень роднай мовы
- Информация о материале