16 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылася гульня -віктарына “З вытокаў роднай мовы” для вучняў 9 класаў.
Удзельнікі адгадвалі рэбусы, перакладалі словы, дапаўнялі прыказкі, стваралі сінанімічныя рады слоў. Вучні прадэманстравалі сваю эрудыцыю, кемлівасць, веды па беларускай мове і літаратуры. Шчаслівыя вочы дзяцей – сведчанне іх неабыякавасці і цікавасці да роднай мовы.




