rubeen
17 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў школе прайшла пазнавальная гульня "Ці ведаеш ты родную мову?". Мерапрыемства было арганізавана для вучняў 5-7 класаў і стала сапраўдным святам роднага слова.

Навучэнцы з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсах, дэманструючы свае веды і кемлівасць.

Галоўная мэта гульні — не толькі праверыць веды, але і нагадаць пра важнасць захавання роднай мовы. Родная мова – гэта душа народа. Трэба шанаваць, любіць сваю беларускую мову, бо пакуль жыве мова – жыве народ. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ў памяці ўдзельнікаў шмат станоўчых эмоцый.