21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гімназіі прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. На працягу дня гучала родная мова: настаўнікі і вучні размаўлялі па-беларуску, на перапынках гучалі беларускія песні. Вялікую цікавасць у вучняў і настаўнікаў выклікаў аўкцыён беларускіх прыказак. У бібліятэцы наладжана выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.
У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы вучні і настаўнікі гімназіі напісалі дыктант “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”.