rubeen

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

У нашай школе сённяшні дзень (21.02.2024) для 3-4 класаў пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, размаўлялі па-беларуску, узгадвалі свае любімыя беларукія словы.  Была арганізавана выстава, прысвечаная творам беларускіх пісьменнікаў,  конкурс чытачоў. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствах,

Шаноўныя сябры!

Віншуем Вас з Днём роднай мовы! Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў.