У групе падоўжанага дня другіх класаў праведзена літаратурная гульня "Маёй Радзімы дзіўны свет". Каб прыняць удзел ў мерапрыемстве, вучням неабходна было прачытаць пэўныя творы беларускіх аўтараў: Р. Бензерука, А. Дзеружынскага, В. Жуковіча, У. Ліпскага і інш. У спаборніцтве ўдзельнічалі дзве каманды: "Васількі" і "Рамонкі". Праз паэтычныя творы вучні засвоілі вельмі важныя для кожнага чалавека словы: "маці", "мір", "Радзіма". Дзеці ўсвядомілі, што, нават, у кожнай птушкі ёсць родны край, куды яны, перамагаючы цяжкасці, вяртаюцца кожную вясну. З задавальненнем выхаванцы спявалі беларускія песні, гулялі ў інтэрактыўную гульню "Птушкі", стараліся адказвць на пытанні, каб "зарабіць" як мага больш балаў для сваёй каманды.
"Маёй Радзімы дзіўны свет"
- Информация о материале